(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

вторник, 18 августа 2015 г.

МІША


Прайшла, можа, сотня дажджоў,
Абмылася тысяча высяў...
Ніхто і не ўспомніць ужо,
Калі ён у вёсцы з'явіўся.

Заўсёды паслужлівы быў,

Не лез у суседскія сваркі,
Самотны і ціхі бабыль,
Аматар захмеленай чаркі.

Ад ранку блукаў каля крам,

Ажно магазіншчыцам збрыдзеў.
Нічога ж ні ў кога не ўкраў,
Нікога нічым не пакрыўдзіў.

Мурзатым сіроткам малым

Купляў час ад часу прысмакі.
І вечна хадзілі за ім
Чужыя каты і сабакі.

І вось ён загадкава знік,

Нібы за ваколіцу выйшаў,
Няўдалы былы вартаўнік,
Нязграбны, усмешлівы Міша.

Спачыў на пагорку крутым,

Дадаўшы ўсім клопату мала...
А людная вёска, між тым,
Здаецца, няпоўнаю стала...

Генадзь Бураўкін, Мінск, 13 лістапада 2013 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий