(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

четверг, 29 октября 2015 г.

КРЫВАВАЯ НОЧ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ

"73 ГАДЫ ТАМУ, У НОЧ З 29 НА 30 КАСТРЫЧНІКА 1937 ГОДУ, У СУТАРЭННЯХ МІНСКАЙ УНУТРАНАЙ ТУРМЫ НКВД "АМЕРЫКАНКІ" БЫЛІ РАССТРАЛЯНЫЯ БОЛЬШ ЗА 100 ПРАДСТАЎНІКОЎ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ БССР - ЛІТАРАТАРЫ, ДЗЯРЖАЎНЫЯ ДЗЕЯЧЫ І НАВУКОЎЦЫ. ПАДОБНАГА НЕ ВЕДАЕ ГІСТОРЫЯ НІВОДНАЙ ІНШАЙ ЕЎРАПЕЙСКАЙ КРАІНЫ".

Чытаць тут
  І тут яшчэ

среда, 28 октября 2015 г.

ВЕРА І ПАЛІТЫКА.

 Сустрэў сёння свайго аднакласніка. Не сябры, але ж паразмаўляць пра сёе-тое - больш, чым "Вітаю! Як справы?" - атрымоўваецца. Між іншым закранулі і пытанні веры - знешнюю яе частку, дакладней. І вось якім чынам. Знаёмы жыве ў іншым горадзе, таму пра пэуныя рэчы і не ведае нешта. Я распавёў яму пра храм, што пабудаваны ў парку; што там ужо ідуць службы. Ён спытаў яшчэ пра адзін. Нешта сам раскзаў. Потым сказаў, што храмы - гэта добра, але ў чалавека і ўнутры павінна штосьці яшчэ быць. Я спытаў, ці слухае ён лекцыі айца Андрэя Кураева і прафесара Осіпава; ён - ці слухаю я выступы нейкага святара. Адказваю, што не, не слухаю. Чаму? Маючы на ўвазе, што мне дастаткова вышэйазначаных лектараў, кажу, што не слухаю таму, што цяпер шмат хто блытае веру і палітыку, а мне ў веры толькі яна і патрэбная. А ён - дзіўна! - адразу і ўзрушана пачаў давадзіць мне, што як жа вера без палітыкі, як я дазнаюся, за каго галасаваць! 
Разумею, што і палітыка патрэбна, але ж тут - падмена паняткаў!  Успрымаць палітыку неад'емнай часткай веры! І вось якая выснова з гэтага: а сапраўды, шмат хто гэтак мяркуе! Шмат хто з праваслаўных на падсвядомым узроўні лічыць, што, напрыклад, выказвацца супраць дзеянняў уладаў Расеі - гэта ісці супраць веры!!!
Размова наша хутка скончылася. У тым ліку і таму, што узаемнае непаразуменне было ўвачавідкі.
P.S. У адну з апошніх нашых сустрэч ён прапанаваў мне нейкую кнігу адыёзнага, як на мой погляд, Мікалая Старыкава. І яшчэ, як падаецца, ён шчыльненька гэтак кантактуе з цяперашнім расейскім інфармацыйным полем. Ці не адтуль гэтыя яго меркаванні?



Сегодня встретил своего одноклассника. Не друзья, но поговорить про то-сё - более, чем "Привет! Как дела?" - получается. Среди прочего затронули и вопросы веры - внешнюю её часть, точнее. И вот как. Знакомый живёт в другом городе, потому про некоторые вещи здесь что-то и не знает. Я рассказал ему о храме, который построили в парке; что там уже идут службы. Он спросил ещё про один. Что-то сам рассказал. Потом сказал, что храмы - это хорошо, но у человека и внутри должно что-то ещё быть. Я спросил, слушает ли он лекции отца Андрея Кураева и профессора Осипова; он - слушаю ли я выступления какого-то священника. Отвечаю, что нет, не слушаю. Почему? Имея ввиду, что мне достаточно вышеперечисленных лекторов, говорю, что не слушаю потому, что теперь многие путают веру и политику, а мне в вере только она и нужна. А он - удивительно! - сразу и возбуждённо начал доказывать мне, что как же вера без политики, как я буду знать, за кого голосовать!
Понимаю, что и политика необходима, но здесь - подмена понятий! Воспринимать политику неотъемлемой частью веры! И вот какой вывод из этого: а ведь действительно, многие так считают! Многие православные на подсознательном уровне думают, что, например, высказываться против действий властей России, значит идти против веры!!!
Разговор наш быстро окончился. Ещё и потому, что взаимное непонимание было очевидным.
P.S. В одну из последних наших встреч он предлагал мне прочесть книгу одиозного, на мой взгляд, Николая Старикова. И ещё, как кажется, он плотно так контактирует с теперешним российским информационным полем. Не оттуда ли эти его мнения?  

вторник, 20 октября 2015 г.

УСПАМІНАЕЦЕ ДЗЯЦІНСТВА?


***
Хачу я з тым, з маленства хлапчуком,
Свае гады ў дарозе пераняўшы,
Спаткацца. Таргане ён плечуком,
Святло вачэй насустрач разаслаўшы.

Ступлю туды, на тую паласу
Таго святла, хоць нельга двойчы рэчку,
Філосаф кажа, перайсці. Нясу
Туды не стогн, не боль,
Тым больш - не спрэчку.

Ні ў чым, ні ў чым ён тут не вінават,
І я яму ніколечкі не вінен.
Хачу пабачыць толькі той пагляд,
Яго пагляд, - я помню, быў ён сіні.


                                                                          І ўсё, і ўсё. Сагрэцца б толькі ім.
                                                                          Цяпер бывай, - пара і развітацца.
                                                                          І больш нічога.
                                                                          Захад стаў як дым.
                                                                          Залеглі цені. Стала нанач брацца.
                                                                                                             
                                                                                                   Міхась Стральцоў.

воскресенье, 11 октября 2015 г.

ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА І МУЗЫКА.

 Сёння ўвесь дзень, з раніцы да вечара, на выбарчых участках грала музыка. Тая, што заўважыў я, была з шэрагу той, што здольная адключаць розум і ўключаць нейкія іншыя рэчы ў чалавеку (свядома ці не абралі менавіта гэткую - не ведаю).
Паслухаем жа нешта іншае - у супрацьлегласць.


Аўдыё слухаць тут


Сегодня весь день, с утра до вечера, на избирательных участках играла музыка. Та, которую я услышал, была из того ряда, что способна отключать ум и включать что-то иное в человеке (сознательно или нет выбрали именно такую - не знаю).
 Послушаем же нечто иное - в противовес.

ВЫБАРЫ Ў БЕЛАРУСІ.

ХОЦЬ І Ў ПАЧАТКУ, АЛЕ ГЭТА ЎЖО P.S.


ВИДЭА. Размова  назіральніка з невядомымі ў цывільным падчас шэсця 10 кастрычніка.

Назіральнікі: скрыні для датэрміновага галасавання абсалютна не абароненыя ад фальсіфікацый.


Наблюдатель раскусил "карусельщиков" и просит помочь опознать их


Алексіевіч: "Для Лукашенкі няважна, як мы галасуем"


А таксама шмат што можна знайсці самастойна, напрыклад, тут
тут
тут

суббота, 10 октября 2015 г.

ВІНШАВАННЕ.

Праваслаўныя беларусы - Святлане Алексіевіч.

"Сучасны свет пастаянна прапануе нам падманныя ідэалы, на кожным кроку - і ў паўсядзённасці, і на глабальным узроўні - выпрацоўваюцца матрыцы, якія вядуць да прыніжэння і патаптання чалавечай годнасці."

среда, 7 октября 2015 г.

ПРАПАДОБНЫ ЛЯОНЦІЙ, архм. Віленскі.

Дзень памяці 7 верасня

Крыніца: http://sppsobor.by/bractva/vilna/laboratory/bellife/4248#more-4248
Архімандрыт Ляонцій — у міры Лонгін Фёдаравіч Карповіч — нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года і паходзіў з сям'і пінскага пратапопа. Вучыўся будучы вызнаўца веры Хрыстовай, на думку даследчыкаў, у Астрогу альбо ў Вільні. У паэтычным творы «Лямант», прысвечаным памяці айца Ляонція, ёсць радкі, якія сведчаць пра цяжкія матэрыяльныя ўмовы яго навучання: «Он о нищих, убогих старанье мел, о вдовах, маючи и сам выхованье с жебранины ненъдзной» (ён выяўляў клопат пра жабракоў, убогіх, удоў, бо і сам быў выхаваны з дапамогай мізэрнай міласціны). Лонгін Карповіч валодаў глыбокімі ведамі ў багаслоўі, дыялектыцы, логіцы, рыторыцы, ведаў некалькі моў і пры гэтым вызначаўся змірэннай набожнасцю і руплівасцю да веры Праваслаўнай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра Захарыя (Капысценскі) у сваёй «Палінодыі», напісанай у 1621 годзе, так характарызуе яго: «Блажэнны Ляонцій Карповіч, архімандрыт Віленскі, муж боганатхнёны, ў мове грэчаскай і лацінскай глыбока дасканалы, абаронца ісціннай веры».

На пачатку 17 стагоддзя уніяты захапілі Свята-Троіцкі манастыр у Вільні і выцеснілі існуючае пры ім праваслаўнае брацтва, арганізаваўшы замест яго сваё уніяцкае і намагаючыся прысвоіць яму ўсе маёмасныя і юрыдычныя правы праваслаўнага брацтва. Спрабуючы абараніць правы Віленскага праваслаўнага брацтва ад несправядлівых замахаў уніятаў, Лонгін Карповіч разам з некаторымі іншымі братчыкамі выпраўляецца ў студзені 1609 года ў Варшаву на пасяджэнне сойму. Лонгін Карповіч паўстае тут перад намі як актыўны міранін, якога сярод іншых віленцаў патрыяршы экзарх Кіеўскай мітраполіі пратапоп Нестар Казменіч ставіць у прыклад у сваім пасланні да пінскага духавенства ад 4 студзеня 1609 года.
Вярнуўшыся з Варшавы, Лонгін Карповіч працягвае сваю энергічную дзейнасць па абароне Праваслаўя. У прыватнасці, ён узначальвае друкарню Віленскага праваслаўнага брацтва, у якой у 1610 годзе выходзіць знакамітая кніга Максіма (у манашастве Мялеція) Сматрыцкага «Фрынас, або Плач адзінай кафалічнай апостальскай Усходняй Царквы з тлумачэннем догматаў веры». У кнізе падрабязна і грунтоўна абвяргаюцца лацінскія догматы аб верхавенстве папы, аб зыходжанні Святога Духа і ад Сына, аб чысцілішчы, адзначаецца няправільнасць ужывання апраснакоў пры здзяйсненні Еўхарыстыі, на памылковасць прычашчэння міран пад адным відам. Аўтар дае выразную карціну страшэннага заняпаду веры і набожнасці ў папскай сталіцы — Рыме — і заклікае адступнікаў ад Праваслаўя апамятацца і пакаяцца, вярнуцца да сваёй маці, якая іх нарадзіла і выхавала, і адпрэчыць усе рымскія ерасі і заблуды. Кніга зрабіла глыбокае ўражанне як на праваслаўных, так і на ворагаў Праваслаўя, якія абрынулі ўсё сваё абурэнне і раз'юшанасць на выдаўцоў. У Вялікую Суботу 7 красавіка 1610 года ў друкарні быў учынены вобыск, падчас якога галоўнага друкара і карэктара Лонгіна Карповіча арыштавалі і без суда і следства кінулі ў турму. Два гады вызнаўца правёў у кайданах, яго вадзілі з аднога суда на другі, пераводзілі з адной турмы ў другую, штодня ўчынялі допыты, білі, здзекваліся, прымушаючы адмовіцца ад Праваслаўя і перайсці ва унію, але ён непахісна адстойваў права народа захаваць роднае Праваслаўе. На целе святога падзвіжніка ад кайданоў утварыліся язвы, сляды якіх заўважныя былі нават пасля яго праведнага спачыну.
Не зламіўшы трываласці падзвіжніка, яго выпусцілі з турмы, і ён вярнуўся да сваіх паплечнікаў, стаўшы шырока вядомы як адважны вызнаўца і пакутнік за веру. Затым Лонгін Карповіч прымае манашаскі пострыг з імем Ляонцій і дзякуючы свайму высокаму аўтарытэту неўзабаве становіцца на чале Віленскага Свята-Духавага манастыра ў сане архімандрыта, уводзячы ў абіцелі ўстаў агульнага манашаскага жыцця паводле чыну свяціцеля Васілія Вялікага. Нягледзячы на падарванае ў турме здароўе архімандрыт Ляонцій з нязменнай энергіяй працягвае сваю пастырска-асветніцкую дзейнасць. У брацкай друкарні, якую ён па-ранейшаму ўзначальвае, выдаюцца новыя кнігі: «Евангелле навучальнае», Малітваслоў, Службоўнік, Трэбнік, «Вертаград душэўны» святагорца Фікарды. У апошнім выданні змешчана прадмова архімандрыта Ляонція Карповіча. Узначальваючы Свята-Духаў манастыр і праваслаўнае брацтва, архімандрыт Ляонцій становіцца яшчэ і рэктарам брацкай школы, выхоўваючы моладзь у духу вернасці Праваслаўю.
Як і раней, яму даводзіцца цярпець шматлікія крыўды ад уніятаў Свята-Троіцкага манастыра, якія, карыстаючыся блізкай адлегласцю, амаль штодня кідаюць у манахаў Свята-Духавага манастыра камяні, выпускаюць стрэлы. Падчас аднаго з такіх нападаў ў 1614 годзе архімандрыт Ляонцій ледзь застаўся жывы: пінскі ўніяцкі епіскап Паісій Анікеевіч і вядомы ўніяцкі дзеяч Іасафат Кунцэвіч, знаходзячыся ў Свята-Троіцкім манастыры, сталі кідаць цэглу ў архімандрыта Ляонція і сур'ёзна паранілі яго.
Паводле сведчанняў іераманаха Ісаіі Трафімовіча, архімандрыт Ляонцій меў звычай «на всяк день Божественную совершати службу», хаця некаторыя з братоў непрыязна да гэтага ставіліся, на што падзвіжнік пярэчыў ім: «Як, набліжаючыся да сонечнага святла, бачыш на сабе плямы бруду, нават калі яны вельмі малыя, так і прычашчаючыся часта Бажэственным Тайнам, бачыш на сабе свае саграшэнні». Увесь час, вольны ад працы і богаслужэння, архімандрыт Ляонцій праводзіў у келейнай малітве. Ён настолькі любіў малітву, што плакаў, калі яму даводзілася перапыняць малітву дзеля зямных спраў, хоць і гэтыя зямныя справы патрэбныя былі для абароны Святой Царквы.
Шмат сіл архімандрыт Ляонцій аддаваў арганізацыі манашаскага жыцця ў родным Свята-Духавым манастыры, які дзякуючы менавіта яго намаганням неўзабаве стаў на чале ўсіх праваслаўных манастыроў Вялікага княства Літоўскага.
Усім праваслаўным віленцам архімандрыт Ляонцій быў вядомы як боганатхнёны прапаведнік. Яго пропаведзі высока цанілі не толькі праваслаўныя, яны літаральна былі «залатымі» і для езуітаў, якія скуплялі іх за золата, каб спаліць. Менавіта таму з вялікага мноства яго пропаведзяў да нас дайшло толькі тры, прычым такія, у якіх няма ніякай антыўніяцкай палемікі. Праваслаўныя лічылі архімандрыта Ляонція падобным па красамоўству Залатавуста. Віленскі прапаведнік не толькі сам «выкрываў і абвяргаў» словам пропаведзі, але і іншых заклікаў абараняць Праваслаўе. Захавалася яго пасланне на Афон, у якім архімандрыт Ляонцій просіць святагорца Кірыла прыбыць у Вялікае княства Літоўскае для падтрымкі Праваслаўнай Царквы: «Занядбаная і пакінутая намі Маці наша судзіць нас і асуджае. Што ж мы за воіны, калі ўвесь час — на адпачынку, а на варце — ніколі… Які мне плён ад самотнага жыцця, калі без любові яно праведзена будзе? І калі маці хто не любіць, то каго такі наогул любіць можа?»
У 1620 годзе Вялікае княства Літоўскае наведвае Іерусалімскі патрыярх Феафан, які пагаджаецца рукапалажыць для Праваслаўнай Царквы мітрапаліта і чатырох епіскапаў. Паміж абраных на епіскапскае служэнне быў і архімандрыт Ляонцій (Карповіч), які быў нарачоны епіскапам Брэсцкім і Уладзімірскім. Аднак цяжкая хвароба не дазваляе Віленскаму архімандрыту адправіцца ў Кіеў для хіратоніі. Прадчуваючы блізкую смерць, архімандрыт Ляонцій па просьбе брацтва пасылае да патрыярха свайго пастрыжаніка інака Мялеція Сматрыцкага. Прабыўшы некалькі месяцаў у Кіеве, Сматрыцкі вяртаецца ў Вільню ў сане архіепіскапа і ўжо не застае ў жывых свайго настаўніка: 24 верасня 1620 года ён спачыў, а цела яго застаецца непахаваным шэсць тыдняў. Архіепіскап Мялецій адслужыў адпяванне прападобнага Ляонція 2 лістапада 1620 года. У сваім слове пры пахаванні ён адзначыў нятленнасць яго пачэсных мошчаў: «Сведчаннем цярплівасці гэтага святога вызнаўца і пакутніка служаць самі язвы, намуляныя кайданамі на гэтым пачэсным целе, якое хоць ўжо шэсць тыдняў застаецца мёртвым, але благадаццю існага ў ім Прасвятога і Жыватворчага Духа захоўваецца непашкоджаным і без паху тлення».
В тым самым 1620 годзе ў брацкай друкарні Свята-Духава манастыра выдаецца паэма «Лямент у света убогих на жалостное преставление святолюбивого… отца Леонтия Карповича», у якой архімандрыт Ляонцій апісваецца як святы падзвіжнік і вызнаўца Праваслаўя.
Шанаванне прападобнага Ляонція як святога ўгодніка было не толькі ў Вільні, але і за яе межамі. У 1633 годзе студэнты Кіеўскай духоўнай калегіі віталі свяціцеля Пятра (Магілу) з яго ўзыходам на мітрапалічы прастол. У прывітальным тэксце, які быў яму прысвечаны, ёсць такія словы: «Цяпер пажадай толькі выправіцца ў Вільню і іншыя гарады рускага і літоўскага свету і ўбачыш, як сустрэнуць цябе з радасцю тыя, кім поўныя былі вязніцы, поўныя былі ратушы, поўныя былі вязнічныя сутарэнні за найчысцейшую ўсходнюю веру, як сустрэнуць цябе і правядуць да свайго кіраўніка ў прыгнёце, правадыра ў веры ісціннай, падобнага да Залатавуста ў красамоўстве, — за некалькі гадоў перад гэтым спачылага архімандрыта Ляонція Карповіча. Убачыўшы нятленныя мошчы яго, убачыўшы бліжніх, за веру пацярпелых, ты адчуеш, якою вялікаю справаю паслужыў ты няшчаснаму народу нашаму». Гэтыя словы пра нятленнасць мошчаў былі сказаны ўжо праз 13 гадоў пасля спачыну архімандрыта Ляонція. Святы прападобнамучанік Афанасій, ігумен Брэсцкі, у сваім «Дыярыушы» таксама называе архімандрыта Ляонція святым: «Месцічы гаротныя з Любліна, Сокаля, Оршы, Пінска, Бельска, Кобрына, Берасця і з іншых гарадоў і мястэчак слёзна лямантуюць, што не маюць ужо і людзей, з якімі б цэрквы свае дагледзець маглі. Не стала айца і мужа святога Ляонція Карповіча, архімандрыта Віленскага…»
Надалей, аднак, склаліся неспрыяльныя абставіны для шанавання архімандрыта Ляонція. Калі нават мошчы святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія давялося схаваць ад уніятаў у пячору, дзе яны знаходзіліся больш за сто пяцьдзесят гадоў, то нядзіўна, што адкрытае ўшанаванне архімандрыта Ляонція (Карповіча) спынілася, аднак у царкоўнай гісторыі захавалася яго імя як мужнага абаронца Праваслаўнай веры.
Пра яго падзвіжницкае служэнне Святой Царкве падрабязна папавядае мітрапаліт Макарый (Булгакаў) у сваёй шматтомнай «Истории Русской Церкви». Имя архімандрыта Ляонція згадваецца сярод іншых святых архімандрытам Леанідам (Кавеліным) у яго кнізе «Святая Русь».
У нашы дні, па міласці Божай, ушанаванне архімандрыта Ляонція аднаўляецца, і мы з вераю і любоўю звяртаемся да слаўнага падзвіжніка зямлі нашай: Прападобны ойча Ляонціе, вызнаўца Праваслаўя, малі Бога за нас!
Любовь Левшун. "Леонтий Карпович. Жизнь и творчество" (спампаваць у PDF).


вторник, 6 октября 2015 г.

Не месьціцца ў галаве?

Як жа Лукашэнка апавядае пра гэта: "Гаворкі пра размяшчэнне расійскай авіябазы не вялося. Яна нам не патрэбная" (беларускі тэкст / рускі тэкст), калі ёсць вось гэта: (Мядзьведзеў) Соглашение об авиабазе должно быть подписано в комфортные сроки..." (рускі тэкст)

Уважліва параўноўваем гэтыя і іншыя тэксты і звяртаем увагу, напрыклад, на словы, што "нам не трэба база сёння", што Пуцін ужо падпісаў адпаведны указ... Дзівімся)) на супярэчнасьці і, магчыма, робім выснову пра "гаворкі...не вялося".

Возьмем да ўвагі яшчэ і гэта: беларускі тэкст / рускі тэкст 
І яшчэ да ўвагі вось гэта: беларускі тэкст /  рускі тэкст
І вось яшчэ: беларускі тэкст /  рускі тэкст




понедельник, 5 октября 2015 г.

НЕЧАКАНАЯ НАВІНА!

Мітрапаліта Паўла з Беларусі перавядуць у іншую епархію?

Сочым за развіццём падзей у часе і звернем увагу на словы старшыні сінадальнага інфармацыйнага аддзела Сяргея Лепіна, каб потым параўнаць, ці плёткі гэта.


МЕРКАВАННЕ ПРА БЕЛАРУСЬ.

Гэта словы Леаніда Канфера, журналіста НТВ, які працаваў у Беларусі да 2000 г.

Беларускі тэкст

Рускі тэкст

воскресенье, 4 октября 2015 г.

#noRussianBaseinBelarus
Сёння ў Мінску адбудзецца акцыя пратэсту супраць расейскай авіябазы ў Беларусі.
беларускі тэкст
рускі тэкст

суббота, 3 октября 2015 г.

NOTA BENE

(Беларускі тэкст)
Учора заўважыў вельмі цікавўю для сябе рэч. Бяру праваслаўны каляндар (беларускі, падрыхтаваны брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы ў Мінску), гляджу і звяртаю ўвагу на тое, што 29 верасня святкуюць памяць свяціцеля Кіпрыяна, мітрапаліта Кіеўскага і Літоўскага, усяе Русі цудатворца (1406 г.). Вырашыў паглядзець, як будзе напісана ў календары выдавецтва Маскоўскай патрыярхіі і ўбачыў, што тут свц. Кіпрыян - "всея Руси Росии чудотворец" (і толькі). Ажно два розначытання!
Магчыма, гэткую розніцу (адную частку) у нечым асветліць вось гэты запіс  (чытаць тут) з дзённіку айца Андрэя Кураева.

(русский текст)
Вчера заметил очень интересную для себя вещь. Беру белорусский православный календарь (см. выше), смотрю и вижу, что 29 сентября празднуется память святителя Киприана, митрополита Киевского и Литовского, чудотворца всея Руси (1406 г.). Решил посмотреть, как написано в календаре Московской патриархии и увидел, что здесь  свт.Киприан - "всея Руси Росии чудотворец" (и только так). Два разночтнения!
Возможно, эту разницу (одну часть) в чем-то просветит вот эта запись (читать здесь) из дневника отца Андрея Кураева.