(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

четверг, 7 января 2016 г.

З РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!

Калі ж Іісус нарадзіўся ў Віфлееме Іўдзейскім у дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Іерусалім і кажуць: дзе Цар Іўдзейскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Іерусалім з ім. І, сабраўшы ўсіх першасвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос? Яны ж сказалі яму: у Віфлееме Іўдзейскім, так бо напісана прарокам: "І ты, Віфлееме, зямля Іўдава, нічым не меншы сярод ваяводстваў Іўдавых; бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць народ Мой Ізраіля". Тады Ірад, употай паклікаўшы мудрацоў, дакладна выведаў у іх час з'яўлення зоркі. І, паслаўшы іх у Віфлеем, ён сказаў: ідзіце, дакладна даведайцеся пра Дзіця і, калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў і пакланіўся Яму. Яны, выслухаўшы цара, пайшлі; і вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не стала над месцам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасцю вельмі вялікаю. І, увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяю. Маці Яго, і, паўшы, пакланіліся Яму; і, адкрыўшы скарбніцы свае, прынеслі Яму дары: золата, ладан і смірну. І папярэджаныя ў сне, каб не вярталіся да Ірада, яны іншай дарогай адышлі ў краіну сваю.

АЎДЫЁ тут


Трапар свята Ражджаства Хрыстовага
Ражджаство Тваё, Хрысце Божа наш, / азарыла свет святлом ісціны,/ бо праз яго служыцелі зорак / зоркаю наву́чаны былі / пакланя́цца Табе, Сонцу праўды,/ í па­знаць у Табе Усход з вышынí.// Госпадзі, слава Табе.
Кандак свята Ражджаства Хрыстовага
Дзева сёння нараджае Вышэйшага за ўсялякую істоту,/ і зямля вярцеп Непрыступнаму прыносіць; / ангелы з пастухамі славасловяць, / а валхвы з зоркаю падарожнічаюць; // бо дзеля нас нарадзілася Дзіцятка малое — Спрадвечны Бог.


Комментариев нет:

Отправить комментарий