"Але есць такая бяда, нават ерась ў царкве як філетызм. Вельмі часта нацыянальныя цэрквы ўпадаюць у спакусу перабольшання, а то і абсалютызацыі сваёй і толькі сваей нацыянальнай традыцыі. Гэта тычыцца не толькі маскоўскага праваслаўя, але нам, натуральна, канкрэтна шчыміць менавіта ад маскоўскага царкоўнага філетызма. Бо нездарма многія праваслаўныя ўпэўненыя, што праваслаўе гэта «руская вера», гэта выключна РПЦ. Усе астатняе – чужое і сумнеўнае. І гэта не толькі ад элементарнай непісьменнасці. Гэта кантэкст, які прысутнічае на ўсіх узроўнях Рускай Праваслаўнай Царквы. Адсюль і нараджэнне ідэі «рускага свету». Усе вельмі проста: калі мы і толькі мы сапраўдная царква, то «рускае» гэта нешта большае, чым нацыя, гэта тоесна самой хрысціянскай веры, а таму і павінна быць місія, распаўсюджванне за нацыянальныя межы..."
Пятро Сівалап, http://churchby.info
РУССКІЙ ТЕКСТ
Комментариев нет:
Отправить комментарий