Часта можна пачуць, што вёска Заходняй Беларусі супрацьстаяла саветызацыі, а вёска ўсходняй — не. Ці так гэта было? Магчыма, міф пра «незалежных» заходнікаў і «пакорлівых» усходнікаў узнік таму, што пра заходнебеларускія падзеі проста больш інфармацыі: мы маглі многае пачуць ад сведак. А на ўсходзе тыя самыя працэсы адбываліся на дваццаць-трыццаць гадоў раней.
Шмат інфармацыі пра становішча ва Усходняй Беларусі 1920—30-х даюць дакладныя запіскі супрацоўнікаў райкамаў, палітаддзелаў, ОГПУ з месцаў.
Асабліва вылучу гэткі тэкст, які пра тое, што і зараз назіраецца (ну, калі вы разумееце, аб чым я -А.Б.):
"Важны момант, недаацэнены даследчыкамі: БССР разглядалася як буферная зона паміж варожым Захадам і сацыялістычнай дзяржавай, самы вялікі адрэзак мяжы СССР з заходнім светам. Тут здзяйсняўся цэлы комплекс мерапрыемстваў па зачыстцы. І рэпрэсіі, і калектывізацыя адбываліся асабліва жорстка"."
БЕЛАРУСКІ ТЭКСТ
РУССКИЙ ТЕКСТ
Комментариев нет:
Отправить комментарий