(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

вторник, 31 мая 2016 г.

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

11 траўня

Стаміўся. Прыйду дамоў, вазьму ў рукі кнігу, прылягу... Прачнуся і буду займацца справамі. Стаміўся.



***
12 траўня

Цудоўны дзень. Цёплы вельмі да поўдня. Стрымана цёплы пасля. Адметны выгляд неба з аблокамі звычайнымі і незвычайнымі. Ціхамірна. Травень.

                                                                                                         


***
13 траўня

А сёння дождж. Добра, калі, як цяпер, ён засьпее цябе на вулцы: няма ўжо магчымасці спяшацца і мітусіцца - схаваўшыся недзе, стаіш і чакаеш, назіраючы, калі ён скончыцца. Добрыя хвіліны.



***
17 траўня

Дзіўны дзень! Быццам змяшаліся сезоны: травеньскае неба розных колераў, кастрычніцкая прахалода, летняя зеляніна дрэў, мяккае святло вакол... І спакой... Самы час, калі трэба пакінуць усе справы, выйсці з дому і моўчкі доўга ісці. Асалода сэрцу.




***
25 траўня

Мітусня дзіўная рэч. Замінае яна чалавеку быць чалавекам. Адымае магчымасць глыбока  адчуваць іншых і сябе: спачуваць, кахаць... Жыццё - ўнутры і навокал - робіць плоскім, паверхневым. Шмат і шмат высілкаў патрэбна, каб пазбавіцца яе (у пэўнай ступені) і потым каб супраціўляцца ёй. Жудасна дзіўная рэч - мітусня.





ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН: "МОВА - ГЭТА ДУША НАРОДА."

(!!!Если не читаете на беларуском - на странице есть переводчик )


"МОВА – ГЭТА ДУША НАРОДА, І КАЛІ ЯНА ГІНЕ - МЫ СТРАЧВАЕМ ЧАСЦІНКУ СЯБЕ". 

НА БАЛЮЧЫЯ ПЫТАННІ ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ АДКАЗАЎ ПРОТАІЕРЭЙ СЕРГІЙ ГАРДУН.



У пачатку красавіка беларусы развіталіся з апошнім народным паэтам нашай краіны – Нілам Гілевічам, які прысвяціў сваё жыццё адраджэнню беларускага слова, нашай мове. Паніхіда па пісьменніку адбылася ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Шмат слоў у гэты дзень гучала з амвона ад грамадскіх дзеячаў пра важнасць захавання роднай мовы. Сёння сітуацыя з беларускай мовай далёка ад нармальнай – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі…Тым не менш, цікавасць да сваіх каранёў расце - беларусы вандруюць па свеце, знаёмяцца з рознымі культурамі і так ці інакш задумваюцца пра сваю ўласную нацыянальную адметнасць, калі ўзгадваюць непаўторную беларускую мову, пачынаюць яе вучыць і ўжываць. Але, не знаходзячы падтрымкі дзяржавы і грамадства ў сваіх намаганнях, моладзь пачынае ствараць і шукаць альтэрнаўтыўныя беларускамоўныя суполкі… ведаючы гэта, розныя палітычныя і рэлігійныя арганізацыі добра навучыліся выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх карыслівых мэтах. Пра гэта важна казаць, гэта важна разумець, каб беларуская мова не стала сродкам распальвання канфліктаў паміж суайчыннікамі.

Якая мова – родная? Як сёння любіць беларускую мову і праз гэта набліжацца да Хрыста, да любові да бліжніх? Чаму хрысціянін павінен спрыяць развіццю нацыянальнай культуры? Як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае? На гэтыя і іншыя балючыя пытанні пра беларускую мову Sobor.by папрасіў адказаць клірыка мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, члена Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэя Сергія Гардуна.

- Айцец Сергій, якая мова - родная? Некаторыя кажуць, што гэта мова, на якой сказаў першае слова. А некаторыя, дарэчы і тыя, хто лічыць беларускую мову роднай, прыходзяць да яе пасля заканчэння школы, універсітэта …

- Думаю, што родная мова з’яўляецца часткай нацыянальнай свядомасці. Калі чалавек усведамляе сябе беларусам, то гэта значыць, што яго родная мова – беларуская. Хаця цяпер часта бывае, што родную мову чалавек ведае горш за іншую мову. Ён усведамляе, што яна яго родная мова, але ён яе не ведае, і гэта кепска і сорамна. Чалавек пачынае яе вывучаць і потым авалодвае ёю і нармальна карыстаецца, размаўляе. Часам гэта бывае масавай з’явай.

Ёсць добры прыклад з яўрэямі, які можа надаць нам аптымізму. Пакуль не было дзяржавы Ізраіль (а яе не было многія-многія стагоддзі, бо яна перастала існаваць у 70-м годзе нашай эры і зноў з’явілася толькі ў сярэдзіне 20 стагоддзя), яўрэі жылі па ўсім свеце і некаторыя з іх сваю мову ведалі, ёй карысталіся, а некаторыя (і такіх, напэўна, была большасць) не ведалі сваёй мовы. А калі з’явілася дзяржава і яўрэі сталі масава ў Ізраіль выязджаць, то была прынята пастанова, што дзяржаўнай мовай там павінна быць яўрэйская – іўрыт. Ад тых, якія толькі хочуць пераехаць у Ізраіль, патрабуецца нейкі ўзровень мовы, а там зразумела, што ён удасканальваецца. Мова, якая амаль згінула, яна адроджана цяпер у Ізраілі і паўнавартасна функцыянуе ва ўсіх сферах жыцця. Менавiта таму, што яўрэі ўсведамляюць,што гэта іх родная мова і яе трэба ведаць.

Зноў жа, у Ізраілі часта можна чуць рускую мову – ёсць там і свая рускамоўная газета, тэлеканал і радыё… Дзяржава ўлічвае тое, што ў краіне ёсць пэўная частка людзей, якія дзяржаўную мову ведаюць, але ў якіх ёсць патрэба працягваць ужываць тую мову, з якой яны выраслі, якая ў побытавым плане была для іх фактычна роднай. Так што карыстанне дзяржаўнай мовай і роднай мовай не адымае магчымасці карыстацца і іншымі мовамі, якія могуць быць распаўсюджаны. Любая дзяржава павінна гэта ўлічваць.

Хацелася б падкрэсліць, што кожная нацыянальная дзяржава (а Беларусь, безумоўна, такой з’яўляецца) павінна ствараць найлепшыя ўмовы для паўнавартаснага развіцця і функцыявання роднай мовы, разам з тым даючы магчымасць карыстацца рознымі мовамі. У беларускім грамадстве для гэтага яшчэ многа трэба зрабіць. У тым ліку можна згадаць Закон аб мовах, які распрацоўваў Ніл Гілевіч і які быў забыты (Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", 1990 г.,ён прадугледжваў этапы беларусізацыі грамадства і надаваў афіцыйны статус беларускай мове - Р). У той час Ніл Гілевіч, як і мітрапаліт Філарэт, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі - яны гэты закон разам прымалі. Мітрапаліт Філарэт заўжды з павагай ставіўся да беларускай мовы, ён, дарэчы, благаславіў утварэнне Беларускай Біблейскай камісіі, якая зрабіла ўжо многа перакладаў тэкстаў Свяшчэннага Пісання на беларускую мову.

- У сучаснай сітуацыі, калі ў нашай краіне большасць людзей усё ж такі рускамоўная, шмат у каго ўзнікае пытанне: ці беларуская мова не раз’ядноўвае наша грамадства?

На жаль, такія меркаванні існуюць. На жаль. Я з гэтымі меркаваннямі ніяк не згодны. Калі глядзець вельмі-вельмі павярхоўна, то гэта можа здасца так: ну, праўда, большасць людзей размаўляе па-руску, меншасць – па-беларуску, на што ж гэтую меншасць цярпець, ці не лепш ад яе адмовіцца?…

Я прывяду такую аналогію. Цяпер большасць нашага насельніцтва лічыць сябе людзьмі веруючымі. Але, калі мы паглядзім на сітуацыю 40-50 гадоў таму, то тады большасць людзей сказалі б, што яны не маюць ніякага дачынення да Царквы і што ў Бога не вераць, бо такая была афіцыйная ідэалогія і не многія адважваліся ісці супраць яе.

Я ўспамінаю свае школьныя гады, калі мяне выклікала настаўніца, класны кіраўнік, і казала: “Сярожа, нашто ты ў царкву ходзіш? Ты ж бачыш, што твае равеснікі туды не ходзяць, што мала хто туды ходзіць. Ты ж бачыш, што ўсё гэта гіне і прападае, што тут няма ніякай будучыні і перспектывы!”. І так яно сапраўды выглядала. Тым не менш я цвёрда ўжо тады верыў, што ў Царкве ёсць Ісціна, і што незалежна ад таго, ці гэтую Ісціну ведаюць і разумеюць і ідуць за ёй большасць ці меншасць - калі ты чалавек сумленны, калі ты хочаш жыць сумленна, то ты павінен жыць па-праўдзе, па Ісціне. І нават чым больш гэтую Ісціну душаць, чым больш яе хочуць знішчыць, тым больш ты павінен яе абараняць. І гэта было адной з важных прычын, чаму я ў 8-м класе вырашыў стаць свяшчэннікам, хаця перад гэтым у мяне была мара стаць настаўнікам. Але калі я ўсвядоміў, што Хрыстос – гэта найвышэйшая Ісціна, і што гэтай Ісціне не даюць месца ў жыцці, то я павінен гэтаму прысвяціць сваё жыццё. Так я вырашыў.

Дык вось, абсалютна ясна, што рэчы гэтыя не зусім параўнальныя: ісціна Хрыстова і Царква і – мова. Тым не менш ёсць аспекты паміж гэтымі дзвюма катэгорыямі, якія параўноўваць можна. Калі проста задацца пытаннем: а сітуацыя, якая ёсць зараз з мовай– ці яна правільная, ці не? Як яно павінна быць па-праўдзе, па ісціне?

Усё ж такі як правільна ў сучаснай сітуацыі ставіцца да беларускай мовы, каб яна напаўняла любоўю і набліжала да Хрыста?

- Я упэўнены, што для веруючага чалавека , для хрысціяніна, усё павінна ўспрымацца ў святле Ісціны Хрыстовай, у святле Боскага Адкрыцця. Гэта значыць, што, па-першае, мы павінны ўспрымаць мову як дар Божы (як і розум, памяць, нашы здольнасці ). Мова дапамагае нам у кантактах, яна збліжае людзей.

Па-другое, мова – гэта культурны здабытак народа. Кожны народ у працэсе свайго існавання, як ён стварыў народныя песні і казкі, танцы – так і неад’емны атрыбут кожнага народа – гэта яго мова. Таму, калі мы падыходзім да мовы ў святле Боскага Адкрыцця і глядзім на яе як на культурны і духоўны здабытак народа, то гэтым мы выконваем запаведзь Божую пра любоў да бліжняга. Член маёй сям’і – гэта мой бліжні, мой сваяк – гэта, безумоўна, мой бліжні, калега па працы - таксама. Але ж мой бліжні – гэта ж таксама і мой суайчыннік. Таму любоў да бліжняга – гэта і любоў да свайго народа, да сваёй зямлі, да сваёй мовы, да сваёй гісторыі. Гэта павінна гарманічна спалучацца ў веруючага чалавека.

Як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае?

- Я застаў яшчэ той час і сам вырас у такім асяроддзі, калі да паступлення ў школу я не чуў іншай мовы, акрамя мясцовай вясковай мовы. Гэта было вялікае сяло, дзе я вырас – 4 тысячы насельніцтва, але ўсе мае сваякі не ўмелі размаўляць па-руску. Іх дзяцінства прайшло перад вайною, за польскім часам, калі ў школах яны вучыліся на польскай мове, якую пасля школы забылі. Размаўлялі яны на сваёй вясковай мове, а рускую нідзе не вывучалі. І так гаварылі ўсе. А школа мая з першага класа была рускамоўная – бацькі перажывалі, што я не зразумею мовы, бо радыё і тэлевізара ў нас не было.

Я толькі з 4-га класа пачаў на рускай мове размаўляць. Мне нават неяк сорамна было па-руску гаварыць, ненатуральна. А некаторых слоў я і проста саромеўся, мне яны здаваліся непрыстойнымі. Напрыклад, слова “как”. Ну абсалютна ж непрыстойнае слова! “Як” – вось гэта нармальные слова. Я аж чырванеў, калі мне трэба было “как” прамаўляць.

Калі я стаў трохі падрастаць, я стаў шукаць адказ на пытанне: як атрымалася, што наша грамадства ў большасці сваёй не беларускамоўнае? І знайшоў адказ. Аказалася, што гэта так у выніку савецкай палітыкі. У хрушчоўскія гады было масавае закрыццё беларускамоўных школ і масавы іх пераход на рускую мову з-за таго, што 20 з’езд КПСС прыняў праграму, што праз 20 гадоў будзе пабудаваны камунізм, а пры ім павінен быць працэс зліцця нацый. Ясна, што цяжка зліць грузінскую мову з рускай – яны занадта розныя. Таму першай такой рэспублікай ўзорнай, якую выбралі, была Беларусь. Палічылі, што беларуская мова найбліжэйшая да рускай і яна можа лягчэй з ёй зліцца.

Беларусь хацелі зрабіць і самай першай атэістычнай рэспублікай у Савецкім Саюзе. Вось лічылі, што беларусы найбольш падатлівыя. І Хрушчоў жа абяцаў апошняга папа паказаць па тэлебачанні, і паказаць, што мовы паступова гінуць, што камуністычнае вучэнне апраўдваецца.

Таму пачалося масавае закрыццё беларускіх школ у Беларусі. Ужо ў 80-я гады ў гарадах не было школ з беларускай мовай навучання. Яны ўжо потым паадкрываліся, у 90-я гады ў працэсе беларусізацыі, і зараз трошкі ёсць.

Ведаючы, што ўсё гэта рабілася ў адпаведнасці з жудаснай камуністычнай ідэалогіяй, якая праводзіла раскулачванне, адпраўляла людзей у канцлагеры, прапагандавала ідэю класавай барацьбы, усведамляючы гэта, нельга не імкнуцца аднавіць гістарычную справядлівасць! У гэтым таксама прызванне і абавязак хрысціяніна, на мой погляд.

Хтосьці можа падумаць, што зліццё нацый у адзіную, але са Хрыстом, гэта добрая падзея. Ці не перашкаджае ў гэтым мова?

- Зліццё нацый, калі яно адбываецца як аб’ектыўны працэс, то адбываецца яно абсалютна незаўважна – незадаволеных людзей няма. А ў нас гэтая русіфікацыя была запраграмавана, яна спецыяльна праводзілася. І ўжо таму гэты працэс нельга лічыць аб’ектыўным.

Па-другое, сам па сабе гэты працэс (зліцця нацый у адзіную – Р.) незалежна ад таго, якімі метадамі ён робіцца - ён добры ці кепскі? Я думаю, што ён хутчэй адмоўны. У французаў ёць такая прыказка: “Яшчэ адна мова – яшчэ адна галава”. Гэта азначае, што ў кожнай мове ёсць нейкія нюансы, якія той ці іншы аспект дазваляюць выказаць чысцей, прыгажэй. Ёсць у нас такая чыровоная кіслая ягада – па-руску “клюква”. А па-беларуску яна называецца вельмі прыгожа – журавіны. Бачыце, як прыгожа гучыць – журавіна, журавіначка! З клюквай гэта неяк не вяжацца… У кожнай мове ёсць сваё хараство.

Неяк, памятаеце, Ламаносаў разважаў, на якой мове лепш з Богам размаўляць, на якой – з жанчынамі, а на якой – навуковыя размовы весці...

Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне, то мы нейкімі становімся не такімі. Мы страчваем часцінку сябе.

Дзякуй, айцец Сергій! Напрыканцы, што Вы пажадаеце нашым чытачам?

- Нам усім не трэба быць Іванамі, якія не памятаюць свайго радства. Нам трэба памятаць, што мы беларусы, трэба ведаць, што мы жывем у Беларусі і гэта, дарэчы, запісана ў такім важным царкоўным дакуменце: “Основы социальной концепции РПЦ”, дзе сказана, што праваслаўны хрысціянін павінен спрыяць развіццю нацыянальнай культуры і мовы. Вось давайце ўсе гэтым і будзем займацца!

З протаіерэем Сергіем Гардуном гутарыла Ганна Грыгаран. Поўную версію размовы глядзіце ў відэа. 

Працяг паднятай тэмы будзе ў наступных матэрыялах (сачыце за навінамі на сайце)! Калі ў вас ёсць прапановы і пытанні на тэму беларускай мовы - дасылайце іх на lochicas@gmail.com з пазнакай "Беларуская мова".
Крыніца sobor.by

понедельник, 30 мая 2016 г.

БЕЛАРУСАМ - ЧЫТАЦЬ!!!

«Непазбежна межы постсавецкіх дзяржаў будуць перагледжаныя». Што плануюць для Беларусі расійскія ДЗЯРЖАЎНЫЯ (!!!) аналітыкі"?

http://nn.by/?c=ar&i=171006


Беларускі тэкст ТУТ
Русский текст ЗДЕСЬ



"Стралкоў-Гіркін стварыў арганізацыю, якая будзе змагацца за «вяртанне ў склад Расіі» Беларусі і Украіны".

Беларускі тэкст ТУТ
Русский текст ЗДЕСЬ


http://nn.by/?c=ar&i=171016

воскресенье, 15 мая 2016 г.

ВІРТУАЛЬНЫ ТУР. МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

БЕЛАРУСКІ "БУКВАР" - ПЕРШЫ Ў СВЕЦЕ.

Беларускі тэкст ТУТ

Русский текст ЗДЕСЬ
















"Упершыню з’явілася і магчымасць прадставіць публіцы якасныя выявы першай у гісторыі кнігі, якая мела назву «Буквар». Ёй аказалася беларускае выданне, якому праз два гады споўніцца 400 гадоў".


















АЛЕСЬ СУША: "Как книговед, учёный могу совешенно точно сказать, что о более старом издании "Букваря" в мире сейчас неизвестно".

среда, 11 мая 2016 г.

Дзень памяці свяціцеля КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

(заўважым, што словы "русскій", "Русь" у час напісання жыція свяціцеля азначалі зусім не той сэнс, што ўкладаюць у іх сёння.)
















Трапар свяціцелю Кірылу Тураўскаму.


Набожнасці паборнік і руплівец,/ манахаў і стоўпнікаў пахвала́,/ свяціцелю Тураўскай паствы слаўны, /залатаславесны вучыцелю,/ светлым вучэннем богапазнання свайго прасвяціў ты краі рускія,/ у малітве да Бога благадатны грэшнікаў спрыяльнік,/ Кірыле Багамудры,/ малі Хрыста Бога, каб умацаваліся мы, суайчыннікі твае,// у Праваслаўі, благачэсці і аднадумстве.

Кандак свяціцелю Кірылу Тураўскаму.


Нястомным ў малітвах, / шчырым падзвіжнікам паслушэнства і набожнасці будучы, / цярплівасці і пакоры навучаў ты паству сваю, / дабрадзейнасцямі святасці і праведнасці стада Хрыстова прасвятляючы, / і мёдатачывымі словамі ўсю зямлю Рускую насычаючы, / на праведны шлях запаведзяў Гасподніх сілаю духа твайго настаўляў ты ўсіх, / і цяпер прасвятлі, як сонца, людзей, азмрочаных грахамі, // і да пакаяння нас прывядзі.


ЖЫЦІЕ ТУТ

ТВОРЫ ТУТ

МОЛИТВА В НЕДЕЛЮ ПО УТРЕНИ


Слава Тебе, Господи Боже мой, яко сподобил мя еси видети день преславнаго воскресения Твоего, в онже свободил сей сущия во аде связанныя праведных души! Тоя свободы, Владыко, аз желаю: разрешиши мя связана суща многыми грехы, да восияет свет благодати Твоея во мрачней ми души. Веде бо безчисленыя щедроты Твоя и неизреченное человеколюбие Твое: яко от небытия мя во бытие вся привел еси и своего образа подобием украсив мя, словесем же и разумом превыше скота вознес мя и твари всей владыку устроил мя еси. Сведый время живота моего, от юности моея и доныне пекийся мною, да бых спасен был, и прекраснаго лика Твоих аггел согласника хотяй мя быти, заповедь дал ми еси и духовное дело во чистоте совершити повелел ми еси; аз же, окаянный, запят бых умом к своему хотению, люблением плотским ввергох себе в смрадную тину греховную и далече ся сотворих от Твоея благости. Твой сын порождением купели духовныя, ныне же раб бых греховный. И того ради стеню из глубины сердечныя и слезю болезнию душевною: судный час помышляя, весь изнемогаю. Како убо обрящуся тамо? Кое ли слово изреку за грехи моя? Или каков ответ будет ми от Судии? Где ли скрыю беззаконий моих множество? Яко несть помогающаго ми, избавляющаго мя. И что сотворю, Господи мой, Господи! Не веде, к кому ся прибегну, да спасена ми будет душа. Время живота моего мало, и поне отныне пригвозди страсе Твоем плоть мою; да не наг обрящуся от добрых дел, смех бываю демоном. Се бо, яко детище, запят быв от врага моего, и в последнюю впадох погыбель. Не бысть от века человек грешен якоже аз: злых бо ради моих дел прогнах души моей аггела хранителя и приях губителя, неподобная возлагающа на мое сердце. Но не остави мене до конца погибнути, Иисусе, благое имя! От земли создавый мя и живот даровавый ми, призри на смирение мое: аще бо и без числа согреших, но не воздех руку мою к Богу чюждему, ниже отчаяхся отнюдь, помышляя образ Твоего человеколюбия, еже показа на согрешивших прежде. Поминаю Давида, иже по даровании пророчествия в ров любодеяния впаде и убийство сотвори и покаявся к Тебе Богу и Творцу, достоин бысть Твоея милости. И за Ахава Сам ко пророку глаголя: Не имам сотворити прежде реченнаго нань зла, видех бо его, како сетуя ходит предо Мною о своих согрешениих. Ей, Владыко мой, и еще приложю, плачася, пред Тобою великих и неудобь исцельных моих язв. Како Манасия беззаконствовав и много Израиля осквернив и Тебе, Бога отец своих, прогневал, предан бысть иноплеменнику в казнь, егоже в сосуде медяне заключивше и яко скота травою питаху: видев же свою погибель и воспомянув прежде сотворенныя своя грехи, и возопи среде уз к Тебе, Богу и Творцу, и чрез надежду изят бысть оттуду преславно. Такоже и аз, вся злая в животе моем содеях и недостойна себе сотворих Твоей милости. И како на высоту к Тебе воззрю скверными очима? како ли явлюся лицу Твоему, раздрав первую боготканную одежу и осквернив плоти моея ризу? Но очисти мя, яко Спас, и прости ми, яко Бог! Призри на смирение мое и не помяни злобы грехов моих, яже сотворих на убогую мою душю. Надею бо ся Твоей милости и вопию к Тебе воплем велиим: Помяни, Господи, глаголы пречистых Твоих уст, яже рече "Ищите, обрящете, просите и дастъся вам", не пришел бо еси призвати праведных, но грешных на покаяние, от нихже первый есмь аз. И ныне исповедаю вся безакония моя: и мне бо молчащу, Ты сия свеси. Но, о Премилостиве, приими мя, яко разбойника и мытаря и блуднаго сына: тии бо беша всеми отчаеми; Ты же прият я и раю сотвори жителя. Приими и мое покаяние, недостойнаго раба Твоего, Господи Иисусе Христе! Словом очистивый прокаженныя, очисти скверну души моея и помощник ми буди: честнаго Ти креста силою укрепи мя и Духом Святым утверди мя,возврати посрамлены борющыя мя, и да исповедят уста моя множество милости Твоея, яко бысть помощник мой во всякой беде и утешитель в день печали моея. И ныне не отверзи моления раба Твоего, но спаси страстную ми душю и вся християны помилуй, молитвами Пречистыя Владычицы нашея Богородицы, яко Ты еси Бог наш и Тебе ся мили деем: Отче и Сыне и Душе Святый, помилуй нас всегда ныне и присно и во веки веков. Аминь.


воскресенье, 8 мая 2016 г.

9 ТРАЎНЯ

(Кто не читает по-беларуски - на страничке есть переводчик.)

АЎДЫЁ "Дзевяты плач" 


Віктар Марціновіч: Калі скончыцца вайна?


Я, здаецца, дайшоў да разумення, чаму апошнія 75 гадоў галоўнай тэмай беларускай культуры была Другая сусветная вайна. Тая вайна, што даўно скончылася. Тая вайна, з якой складаліся савецкія беларусы, беларусы-партызаны, якія таксама ўжо даўно скончыліся. І вось у зусім іншую эпоху, у часы аўтлетаў ды «Рублёўскага», нас працягваюць частаваць вайной, і мы ядзім. Нам смачна. Здавалася б, усё праз намаганне сістэмы захаваць савецкае. Але ведаеце, культура жыве па спрадвечных законах, і кан’юнктура на яе ўзроўні не прыжываецца, адсыхае. Ніякі ідэалагічны аддзел Гарвыканкама не можа прымусіць нас чытаць «У вайны не жаночае аблічча», калі ў нас гэты тэкст не лезе. А мы чытаем. І нездарма Лазніца звяртаецца да Быкава. І нездарма адзін з найбольш прымальных беларускіх незалежных фільмаў апошніх дваццаці пяці гадоў распавядае пра містэрыі, звязаныя з акупацыяй. (А.Б. - фільм Лазніцы "В тумане" тут)

Дык, атрымліваецца, вайна, нашая вайна, не скончылася. І не скончылася яна з той жа прычыны, з якой у сіх-тых раманах з забойствам прывід ахвяры вяртаецца, каб пакараць беспакаранага злачынцу.

Вайна дагэтуль актуальная, бо пра яе не сказаная апошняе слова вялікай праўды.

Мы працягваем вяртацца да яе, нібы той хворы на неўроз, які на псіхааналітычным сеансе пад гіпнозам спрабуе прыгадаць траўму з далёкага дзяцінства. Вайна – нашая траўма. І праўда пра яе дагэтуль не згаданая і не агучаная.

Так, пра вайну пісалі ўсе, літаральна кожны буйны беларускі савецкі пісьменнік ХХ стагоддзя, кожны мастак, ад Савіцкага да Шчамялёва. Але ведаеце, шлях, які быў распачаты вадэвільным «вораг-жандар закурыў папіросу і камсамольскі білет аддае» — ён дагэтуль не завершаны. Так, у 50-х, 70-х, 80-х у нашай культуры былі тры вельмі розныя Другія сусветныя войны: было змаганне пісьменнікаў ды гісторыкаў за герояў Брэсцкай крэпасці, жыцці і смерці якіх адразу пасля перамогі спрабавалі арганізавана забыць; быў Караткевіч з «Лісцем каштанаў», нарэшце, заззяла зорка Быкава. Здавалася б, пасля Быкава далейшая шчырасць непатрэбная, бо тут, у гэтых творах, усё – праўда. Але поруч з Быкавым гаварылі Адамовіч, Алексіевіч – і ўсё роўна кранала і бянтэжыла.

Значыць, нешта яшчэ не сказанае. Можа, самае галоўнае. Бо памятаем. Бо вяртаемся.

Кропка яшчэ не пастаўленая. Хто вінаваты? Толькі немцы? Ці, можа, і Сталін? І ягоныя генералы? Хто падпісаў пакт Молатава – Рыбентропа? Хто сябраваў з Гітлерам? Ці вось: кім былі партызаны? Анёламі? Ці анёламі яны былі? І калі яны былі анёламі, адкуль гэтыя ўспаміны пра справы іхнія, што мы спрабуем не публікаваць і да якіх прынцыпова не звяртаемся? Нарэшце, чым была калабарацыя? І каго называць акупантамі? Толькі немцаў? Ці, можа, і тых, хто прыйшоў за імі?

І ў гэтым кантэксце я хацеў бы звярнуць увагу на адну выставу, што адкрылася на мінулым тыдні ў кватэры-музеі Петруся Броўкі на вуліцы Маркса. Апісанне гэтай выставы вас падмане, бо абяцае толькі здымкі тых, хто прайшоў праз вайну, з кароткімі вытрымкамі з іх інтэрв’ю (bo-o-o-ring!). Сапраўдная ж гісторыя гэтай выставы заварожвае.

Двое сябраў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, Міхась і Кацярына Аракчэевы, працавалі ў экспедыцыях ды адшуквалі каштоўныя фрагменты зніклага беларускага фальклору. І раптам яны заўважылі, што іх рэспандэнты раз за разам пачынаюць казаць пра вайну – хаця іх пра гэта не пыталі (згадайма той самы псіхааналітычны сеанс). Вось як гэта апісваюць Кацярына і Міхась: «Не, мы не пыталіся пра вайну. Але людзі распавядалі пра яе па-за сваім жаданнем, як супраць сваёй волі – нібы магутная плынь эмацыйных успамінаў прарывала размову. Не маглі яны не расказаць пра здзек, боль і пакуту свайго маладога жыцця». У нейкі момант яны вырашылі ператварыць гэтыя запісаныя фрагменты гутаркі ў праект, ці, як гэта апісана ў сінопсісе, «візуалізаваць» іх. І яны зрабілі партрэтныя фотаздымкі герояў тых успамінаў, і тут, зноў жа, лепей за саміх мастакоў пра гэта не скажаш: «Іх твары кожнай сваёй рысай сведчаць пра лёсы не менш, чым сказаныя словы. Мы сцвярджаем, што гэта прыгожыя твары, але па-іншаму – менавіта сваёй рэальнасцю, бо ўвесь боль, адлюстраваны ў іх маршчынах, становіцца светлай прыгажосцю».

Але самае галоўнае – гэта эфект, які ўзнікае пры супастаўленні гэтых чорна-белых партрэтаў з фрагментамі інтэрв’ю, пры транскрыбаванні якіх быў захаваны этнаграфічны падыход, якога крыху не хапае кнізе «У вайны не жаночае аблічча». У кожнага твару, які глядзіць на нас са сценкі, – свая гісторыя і свая мова. Вось бабуля распавядае, як праз пачатак вайны быў сарваны яе шлюб, а яна ж ужо і «тухлі белыя» купіла, але «не, не пажаніліся, не» (Вольга Сямёнаўна, 1921-га г. н.)!

Ці вось моцнае апавяданне Ніны Фёдараўны з вёскі Башні: «Выгналі з хат, пагналі ў бежанцы чэраз Дзвіну. І мы там у Дзвіне сталі тапіцца – праламіўся лёд. Падскочылі немцы хто адкуль, павыцягнулі нас… У бежанцах у хазяіна жылі, а там адна карова ў пограбе на ўсю дзярэўню – пограб выкапалі і завялі тую карову. Тады ўжо прыносяць хто бульбы, хто сена карове гэтай. Ну мама ўжо знала – во ты прынёс, во ты прынёс, падоіць і даець. А суп трохі засівіўшы малаком – гэта ўжо бялёны суп, хадзіце есці. А тады знаець мама, што ў тэй хаце рабяты і нечага есці – ну разачку нечага! Тады нас пакорміць – нясіце во туды. Раз ішла я па зіме, па снегу, завалілася, малако разліла, стала плакаць. «Дзе ты разліла?» – Знайшлі, снег еты малочны падабралі, раскіпяцілі, з’елі і жывы былі ўсе чыста». Гэта напраўду, як і сцвярджаецца ў эксплікацыі выставы, «адначасова трагічна, казачна і рэальна, як сцэнар да фільмаў».

Я ўпэўнены, што лёс выставы «Адна зямля – адна памяць» толькі пачынаецца, што наперадзе – экспазіцыі за мяжой, бо не можа быць, каб ёй не зацікавіліся амбасады ды культурныя інстытуты (бо шмат – вельмі шмат чаго засталося па-за дужкамі, не экспанавана, у тым ліку гісторыі тых, хто змагаўся пад бел-чырвона-белымі сцягамі, запісаныя, але не выстаўленыя, бо не час яшчэ).

Праўда пра Другую сусветную дагэтуль не прамоўленая. Калі і каму нарэшце выпадзе гонар сказаць тут апошняе слова? І якім яно будзе, тое слова?

(Крыніца budzma.by)

БАЦЬКА 

Па тым, як светла стала ў хаце, 
Як маці ў шчасці зарыдала, 
Пазнаў у прышлым я салдаце 
Таго, каго чакаў гадамі. 
З паходнай кайстры пехацінца, 
Салёным порахам прагорклай, 
Дастаў дзіцяці ён гасцінца — 
Дроб цукру напалам з махоркай. 
I не заўважыў я, як потым 
Ён адвярнуўся ў думе нейкай, 
Як бліснула расінка ўпотай 
На бацькавых суровых вейках. 
Тады няўцям было малому, 
Што мо цяжэй за ўсё на свеце 
Пранесці праз вайну дадому 
Ў паходнай кайстры шчасце дзецям. 

1944


ЯШЧЭ ЧЫТАЦЬ ТУТ





пятница, 6 мая 2016 г.

Прафесар Акадэміі МУС: У Беларусі неабходна прыняць дзяржаўную праграму падтрымкі беларускай мовы.

Чарговае пацверджанне таго, што іхні "Крымнаш" абудзіў нават нашае чынавенства і афіцыёз.


«За сваю гісторыю беларуская мова прайшла шлях ад гаворак крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў праз перыяды мовы народнасцяў у Вялікім Княстве Літоўскім і нацыянальнага адраджэння ў XIX—XX стагоддзях, дасягнуўшы найвышэйшай ступені свайго развіцця — нацыянальнай мовы», — нагадала яна. Мароз падкрэсліла, што сёння «ва ўсіх сферах, у тым ліку ў сілавых структурах, беларуская мова разглядаецца як фактар абароны і забеспячэння нацыянальнага суверэнітэту».
Беларускі тэкст тут

«За свою историю белорусский язык прошел путь от наречий кривичей, дреговичей, радимичей через периоды языка народностей в Великом Княжестве Литовском и национального возрождения в XIX—XX веках, достигнув наивысшей степени своего развития — национального языка», — напомнила она. Мороз подчеркнула, что сегодня «во всех сферах, в том числе в силовых структурах, белорусский язык рассматривается как фактор защиты и обеспечения национального суверенитета».
Русский текст здесь


http://nn.by/?c=ar&i=169816&lang=ru

среда, 4 мая 2016 г.

ПРЫМАЎКІ. А ЯК ПА БЕЛАРУСКУ?

Насильно мил не будешь. НЕ ПАМОГУЦЬ І ЧАРЫ, ЯК КАМУ ХТО НЕ ДА ПАРЫ.

Дурака пошлёшь, а за ним и сам пойдёшь. ПАШЛІ ДУРНОГА, А ЗА ІМ ДРУГОГА.

Без труда не вытащишь и рыбку из пруда. ТРЭБА НАХІЛІЦЦА, КАБ З РУЧАЯ НАПІЦЦА.


ВЁСКА ЛЫНТУПЫ


вторник, 3 мая 2016 г.

КАКИЕ ФАКТЫ ИЗ ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ ВЫЗЫВАЮТ ШОК У РОССИЙСКИХ ТУРИСТОВ?

Анатолий Варавва, один из старейших экскурсоводов Беларуси, лауреат конкурса «Познай Беларусь» в номинации «Экскурсовод года», автор многочисленных путеводителей:

- Практически любой факт, который ты называешь, рассказывая о событиях, произошедших на нашей земле, вызывает у российских туристов шок. Они даже мысли не допускают, что наша история может отличаться от общероссийской!

Далей чытаць ТУТ