(Нібыта пра Беларусь. З "Лірнік вясковы" Уладзіслава Сыракомлі).

ЛІРА МАЯ ТЫ СПЕЎНАЯ! З ЧАРАЎНІЧАГА ДРЭВА,

МУСІЦЬ, ТЫ ЗМАЙСТРАВАНА.

ЛЕДЗЬ ВАЗЬМУ ЦЯБЕ Ў РУКІ, УСЕ, ЯК ЁСЦЬ, ТВАЕ ГУКІ,

І ПЕСНЯЙ Я ЎВЕСЬ ЗАБРАНЫ.

Избранное сообщение

ЗАНАТОЎКІ. ТРАВЕНЬ.

ПАДЗЯЛІЦЦА

КАМЕНТАВАЦЬ ТУТ (уваход праз):

четверг, 23 июня 2016 г.

УСЕПРАВАСЛАЎНЫ САБОР


(на странице есть переводчик)

«Мы так сабе ўяўляем праваслаўе, каб усё было па-багатаму, а тут патрыярхі пешкі ходзяць» — Усеправаслаўны сабор у сямі назіраннях Наталлі Васілевіч.



У гэтыя дні на Крыце праходзіць Усеправаслаўны сабор — падзея, да якой праваслаўная царква ішла тысячу гадоў. Сабор важны для ўсяго ўсходняга хрысціянства. Але афіцыйных прадстаўнікоў нашай краіны там няма, бо РПЦ, да якой адносіцца Беларускі экзархат, сабор праігнаравала. З беларусаў на Крыце прысутнічае толькі тэолаг Наталка Васілевіч. Яна дасціпна расказала «Нашай Ніве» пра сам сабор і пра тое, што кажуць пра нас у кулуарах.
Чаму Усеправаслаўны сабор важны для праваслаўных?

«Да яго рыхтаваліся цягам соцень гадоў. Свет сёння змяняецца, перад выклікамі глабалізацыі пытанне ўсеправаслаўных адносін і адзінства праваслаўнай царквы вельмі актуальнае. Мы павінны перазнайсці сваю ідэнтычнасць. І Сабор — гэта спроба незалежна ад сваіх палітычных ці іншых поглядаў выпрацаваць прынцыпы, метадалогію, паводле якой мы маглі б вызначаць, як нам дзейнічаць у свеце далей. Усе прынятыя дакументы будуць мець кампрамісны характар. Але сам факт сустрэчы, факт таго, што праваслаўныя з усяго свету прыехалі і сабраліся ў адным месцы — гэта грандыёзны факт.
У свой час і беларусы спрычыніліся да падрыхтоўкі Сабора — гэта гарадзенскі архіепіскап Аляксей Грамадскі ў 30-х гадах, айцец Віталь Баравой і мітрапаліт Філарэт. Вельмі крыўдна, што мы не прадстаўленыя на саборы.
Чаму на Саборы не прадстаўленая Беларусь? Што пра нас думаюць?

«Мітрапаліт Павел і архіепіскап Гурый рыхтаваліся прыехаць сюды, яны былі ўключаныя ў дэлегацыю. Гурый напярэдадні наведваў Афон. Але яны не прыбылі, бо маскоўская РПЦ байкатуе сабор. Але для мяне было дзівам — тут людзі проста падыходзяць і пытаюцца, адкуль ты. І вось я кажу – з Беларусі, а яны ўсе ведаюць пра нас. Тут вялікая заслуга мітрапаліта Філарэта. У свой час, з канца 80-х, у сусветным праваслаўі ён зрабіў вобраз нашай царквы як царквы, згоднай на дыялог з іншымі хрысціянскімі цэрквамі, адкрытай да выклікаў сучаснага свету, царквы, якая на памежжы і пастаянна будуе масты. І гэта тое, што нам трэба працягваць, каб гэты вобраз належаў нам надалей. І калі б Філарэт прымаў рашэнне аб паездцы, то я думаю, мы б не пайшлі на канфрантацыю і паехалі б на Сабор».
Чаму не прыехаў Маскоўскі патрыярх? Што пра РПЦ гавораць у кулуарах?
Тут ніхто гэтага не разумее, усе збянтэжаныя, бо РПЦ брала вельмі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дакументаў, самога Сабору. А тут раптам упёрліся і не прыехалі.
Дый аргументацыя няўдзелу РПЦ вельмі расплывістая — выглядае, у іх няма пазіцыі, якую можна сфармуляваць некалькімі сказамі.
Альбо ў іх ёсць нейкія прыхаваныя прычыны, пра якія яны не кажуць услых.
У іх пазіцыя такая — мы самая буйная праваслаўная царква па колькасці вернікаў, таму ваш Сабор без нас — гэта нішто. Але атрымліваецца наадварот — яны без гэтага Сабору нішто. Бо ў «слаўнасці» праваслаўных цэркваў РПЦ займае 5 месца. Што да памеру паствы, то ёсць іншыя даволі вялікія цэрквы. Румынская, напрыклад. Па колькасці прыходаў яны супастаўныя. А па багаслоўскіх ВНУ, колькасці студэнтаў-багасловаў нават наперадзе. Таму казаць, што мы тут самыя вялікія і вы мусіце з намі лічыцца — гэта несур'ёзны аргумент. Можа давайце тады ўсе станем рыма-каталікамі, бо яны ж самыя-самыя шматлікія?
РПЦ як бы сама аддзяляе сябе ад паўнаты праваслаўя, «мы хочам ваяваць, мы супраць усіх». Словам, у царкоўным жыцці тое самае, што ў палітычным.

Прысутныя тут расійскія журналісты таксама выклікаюць засцярогі ў людзей — яны паводзяць сябе як агрэсіўныя людзі, якія не задаюць пытанні, а накідваюцца на суразмоўцаў, перакручваюць іхныя словы, выстаўляюць у кепскім святле. Дзіўна гэта ўсё. Агрэсіўная пазіцыя РПЦ вельмі моцна адбіваецца і на журналістах.
Але пры гэтым святарства тут «глядзіць у мора» і спадзяецца, што ўсе, хто не прыехаў, адумаюцца і ўсё ж прыбудуць».
Чаму не прыбылі грузіны і балгары, але прыехалі чэхі і сербы?
«Сапраўды, не прыехалі балгары і грузіны, не прыехаў Антыяхійскі патрыярхат — арабскія цэрквы. У антыяхійцаў канфлікт з Іерусалімскім патрыярхатам праз адзіны прыход у Катары, які адкрыў Іерусалімскі патрыярхат. Гэта парушыла адносіны, бо антыяхійцы лічаць Катар сваёй кананічнай тэрыторыяй. Вось праз гэтае парушэнне кананічных межаў яны ўжо некаторы час не могуць памірыцца. А грузіны вядомыя сваім ізаляцыянізмам — гэта замкнёныя этнаканфесійныя супольнасці, дзе няма прысутнасці іншых хрысціянскіх цэркваў. Ім добра самім з сабой, ім сусветнае праваслаўе мо не вельмі і патрэбна. Але з боку грузінскіх багасловаў быў ліст да Сінода. А Балгарская царква проста паказала, наколькі ў іх несур'ёзныя рашэнні – яны паведамілі, што не прыедуць, бо ў парадак дня не ўключаныя важныя тэмы. Але даруйце, вы ж самі ўдзельнічалі ў складанні парадку дня і падпісвалі яго. Словам, тут таксама штосьці дзіўнае.
А палякі, чэхі і славакі, сербы — цэрквы, традыцыйна блізкія да РПЦ гістарычна, яны прыехалі. Сербы спрабуюць ставіць пытанні пра статус Сабора, але робяць гэта ў яго межах, гледзячы іншым епіскапам у вочы.
У Евангеллі ад Матвея ёсць таксама гісторыя, дзе Хрыстос гаворыць пра 10 дзеваў. Яны былі разумныя і ўзялі з сабой алей у лямпах, а былі 5 неразумных дзеваў. І пакуль яны хадзілі куплялі алей, то прыйшоў жаніх і яны аказаліся па-за шлюбнай бяседай. І тут вельмі падобная сітуацыя — тыя цэрквы, якія абралі палітыку ізаляцыі, яны паводзяць сябе як неразумныя дзевы, якія па-за праваслаўем».
Ці ёсць на што спадзявацца беларусам ад Сабору?
Беларусам увогуле не трэба чакаць ад Сабору, ад Канстанцінопальскага патрыярха чагосьці. Трэба перастаць падаваць сябе як нейкі аб’ект праваслаўя, трэба рабіцца суб’ектам, жыць у кантэксце не замкнёнай групоўкі, а ў сусветным праваслаўі. Трэба рабіць самім.
Пытанне аўтакефаліі? Я б зняла яго з беларускага парадку дня. Трэба думаць пра тое, каб прадукаваць запатрабаваныя на сусветным узроўні ідэі, канцэпцыі, вобразы, метафары і сапраўды стаць нейкай заўважнай з’явай у сусветным праваслаўі, і тады пытанні «а што думае пра гэта Масква? А Канстанцінопаль?» знікнуць».
На што спадзяюцца ўкраінцы?
«Украіна тут добра прадстаўленая. Яны спадзяюцца, што нарэшце праблема іхняга расколу вырашыцца. Гэта не столькі пытанне аддзялення ад РПЦ, колькі пераадоленне таго раздзялення праваслаўнай царквы, якое існуе ва Украіне каля 25 гадоў — гэта суіснаванне дзвюх вялікіх і некалькіх дробных праваслаўных цэркваў, якія не знаходзяцца ў кананічных адносінах паміж сабой. За 25 гадоў нічога не змянілася, а пасля пачатку расійска-украінскай вайны многія прыходы прынялі рашэнне перайсці з кананічнай царквы у Кіеўскі патрыярхат. Сітуацыя балансу змяняецца на карысць нявызнанай царквы і сведчыць пра тое, што Масква выбрала няправільную стратэгію і не можа справіцца з пераадоленнем расколу. Таму можа спатрэбіцца дапамога Канстантынопальскага патрыярха. Магчыма, украінцы атрымаюць аўтакефалію».
Як арганізаваны побыт патрыярхаў? Чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго?

«Месца, дзе адбываецца Сабор — гэта фактычна вёска. Тут таннае харчаванне, побач мора, не люкс, адным словам. І гэта адзін з аргументаў, якія я чула ад расійскіх святароў, — маўляў, хіба гэта ўзровень? Патрыярхі на аўтобусах ездзяць, ходзяць пешкі, ніхто не прылятае на верталётах-самалётах. Так усё сціпла, што гэта не па ўзроўні нашых архіерэяў, якія прызвычыліся да іншага ўзроўню камфорту. Тут ты можаш падысці да іншага патрыярха ці любых епіскапаў, спытаць штосьці, ва ўсіх вельмі блізкія адносіны. А ад рускіх часта даводзілася чуць пра Канстантынопальскага патрыярха — вось, маўляў, які ж з яго патрыярх? Вы былі ў яго ў Стамбуле? Нейкая сціплая рэзідэнцыя, паглядзець няма на што — хіба гэта сусветная царква? Мы так сабе ўяўляем праваслаўе, каб усё было па-багатаму, а цяпер, паглядзеўшы на гэтых епіскапаў, якія кіруюць шматлікімі прыходамі і епархіямі і ходзяць тут пешкі, жывуць як звычайныя людзі, пачынаеш задумвацца, можа гэта і ёсць сапраўднае праваслаўе, якім яно павінна быць — без залатых купалоў?».

Арцём Гарбацэвіч.

понедельник, 20 июня 2016 г.



"Вай­на па­рушае ўвесь па­радак жыц­ця. I ў свя­точ­ныя дні бад­зя­ем­ся мы тут бруд­ныя, ва­шывыя, ня­мыцькі. Я і не ве­даў бы, што свя­та, і дзіву­юся, як аб гэ­тым пом­няць тут другія.
— У цар­кву схадзіць ня­ма ку­ды, — бя­дуе Па­шын і лае Поль­шчу на чым свет стаіць.
— Дур­ны! Тут не Поль­шча, а Літва, — на­вучае яго Бе­ленькі.
— Не ад­но ліха, — не згад­жа­ец­ца ўпор­чы­вы кас­траміч. — Там кас­цё­лы, тут кас­цё­лы — скрозь ад­на Поль­шча і па­ны го­леныя.
У мя­не ра­дасць: прый­шлі ад род­ных і зна­ёмых доўга­чака­ныя лісты, а з Вільні — не­калькі ну­мароў «На­шае нівы». Ка­мандзір быў як­раз у кан­цы­лярыі. Ён пак­руціў «На­шу ніву» ў ру­ках, з асаблівай цікаўнас­цю прыг­ледзеўся да мя­не — і нічо­га не ска­заў.
Ра­дасць маю зня­важыў стар­шы пісар Ле­бед­зеў, калі ка­мандзір вый­шаў:
— Ах­во­та ж пісаць га­зеты на та­кой свіня­чай мо­ве. Ведь по-рус­ски так лег­ко на­учить­ся.
Зад­ры­жэла ў мя­не ўсё ад гне­ву, але што я ма­гу ска­заць гэ­таму чар­на­соцен­цу, калі ён га­ворыць так не ад цем­на­ты, а свя­дома і наўмыс­ля. Па­шын так не ска­жа.
Доб­ра ў ха­це, у кан­цы­лярыі. А на дво­ры сцюд­зё­на. Ве­цер, як узімку. Ішоў на ба­тарэю і па да­розе ду­маў: ці прый­дзе той час, што не буд­зе імпе­ры­ялізму, на­цы­яналь­на­га ўціску, ба­гатых і бед­ных, сы­тых і га­лод­ных, цёп­лых і сцюд­зё­ных, не буд­зе сал­дат, вай­ско­вай служ­бы, вай­ны? Калі нас­тупіць гэ­ты за­латы век? Эх, ве­цер, ве­цер! Сцюд­зё­на, бра­це, жыць на све­це! Наш­то і за што га­ду­ем мы тут «звя­роў»? Прак­ля­тыя ка­зюлькі, на якую хва­робу ства­рыла вас «ра­зум­ная» пры­рода? Наіўнае пы­тан­не! I Ле­бед­зеў — ка­зюль­ка, і я — ка­зюль­ка, і ўсе мы — ка­зюлькі. I тыя на­шы заўзя­тыя «свя­домыя» бе­лару­сы, якія заўсё­ды вы­тыкалі мне па­доб­ныя раз­вагі як сла­басць ду­ха, ня­гожую дзе­ля праўдзіва­га ад­раджэн­ца рэ­валю­цы­яне­ра, і яны самі ка­зюлькі…
А ўсё ж я рад, што род­ныя мае ўсе зда­ровы, што ў два­рэ ўсё доб­ра! I не­дар­ма ж мы тут ва­юем­ся, — да не­чага ж да­ва­юем­ся. I калі тут не заб'юць, прый­дзе па­ра па­ва­юем і за што дру­гое…"

                         Максім Гарэцкі "На імперыялістычнай вайне." (1914-1928)


ПАЧЫТАЦЬ І СПАМПАВАЦЬ МОЖНА ТУТ

четверг, 9 июня 2016 г.

20 НЕЧАКАНЫХ ФАКТАЎ ПРА ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА.

"У тым жа артыкуле «Ай-Кітаб-Кіцёп» Іван Луцкевіч пісаў: «Разглядаючы гэтае старое правапісьмо, пісанае арабістыкай, мы бачым дзьве характэрные асобнасьці, якіх у кірылічным тэксьце старых беларускіх памятнікаў не спатыкаем, гэта ясны згук „дз“, напрыклад: дзень, невідзелі і г.д. Для гэтага згуку „дз“ у арабскай транскрыпцыі існуе асобае начартаньне літары „д“ — яна перачоркнута. Так-сама другі згук „ць“, напрыклад цёмна, сьветласьці, міласьць, — у кірылічнай транскрыпцыі было-бы: тёмна і сьветласті, міласть, а тутака бачым, што згукі „дз“ і „ць“, ясна пісаліся арабістыкай, так як яны ў жывой мове XVI, XVII вякоў выгаварываліся. Гэта ёсьць ня збураны доказ, што жывая беларуская мова мае гэтыя два характэрныя гукі ад надаўнейшых часоў і што новая беларуская транскрыпцыя гражданіцай і лацінкай зусім правільная, а ўсе хітрыкі максвафілаў, якіе не прызнавалі „дз“ і „ць“, фундуючыся на ўбогасьці і беднасьці кірылічнага правопісу ў недахваце знакаў для перадачы памянёных жывых згукаў беларускай мовы „дз“ і „ць“, ня маюць пад сабой ніякай навучнай падставы, апрача русыфікатарскай тэндэнцыі...".

БОЛЬШ ТУТ

вторник, 7 июня 2016 г.

"ХУТКА НЕШТА БУДЗЕ". ???

БЕЛАРУСКІ ТЭКСТ ТУТ

РУССКИЙ ТЕКСТ ЗДЕСЬ


"Тым часам аўтар расьсьледаваньняў на сайце Informnapalm Дзяніс Івашын упэўнены: войска разьмяшчаецца ўздоўж мяжы з разьлікам менавіта на Беларусь, а не на Ўкраіну, бо праз Клінцы праходзіць аўтамагістраль Гомель — Бранск і чыгунка Гомель — Унеча, а з Украінай такога транспартнага злучэньня тут няма. Івашын нагадвае, што для дэстабілізацыі становішча ў асобным рэгіёне не канечне павінны масава ўрывацца войскі, і прыводзіць прыклад Крыму. Выклікае асьцярогу і тое, што байцы 28-й мотастралковай брыгады былі заўважаныя ў баявых дзеяньнях на Данбасе — фота адтуль яны выкладвалі наўпрост у сацсеткі".


воскресенье, 5 июня 2016 г.

ПРП. ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ. Дзень памяці нябеснай заступніцы Беларусі.

(Пры канцы ёсць спасылка на вельмі цікавы тэкст.)



Памяць 5 і 6 чэрвеня


Паходзіла святая Еўфрасіння са старажытнага роду полацкіх князёў, якія вялі пачатак ад князя Ізяслава – сына святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Нарадзілася яна каля 1104 года ў сям’і князя Георгія Усяславіча, сына Усяслава Полацкага, і княгіні Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. З дзіцячых гадоў Прадслава (гэта яе свецкае імя) уражвала выдатнымі здольнасцямі і выхаваннем. З дзяцінства мела вялікую любоў да малітвы і кніжнай навукі. Калі бацькі пачалі думаць пра шлюб дачкі, дванаццацігадовая Прадслава, адхіліўшы ўсялякія прапановы, цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і прыняла пострыг у адным з полацкіх манастыроў з імем Еўфрасіння, у гонар прападобнай Еўфрасінні Александрыйскай.

пятница, 3 июня 2016 г.

ІНТЭРВЬЮ З ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ.

ВЕЛЬМІ ЦІКАВА, З НАГОДЫ ВЫХАДУ ЯГО КНІГІ "ПА-БЕЛАРУСКУ З ВІНЦУКОМ ВЯЧОРКАМ".

ЧЫТАЦЬ ТУТ

50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг.


"Арганізатары кампаніі па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі сабралі 50 фактаў у храналягічнай пасьлядоўнасьці, пачынаючы ад XV стагодзьдзя і да сёньня, якія бясспрэчна даказваюць гісторыка-культурную і нацыянальную вартасьць бел-чырвона-белага сьцяга для Рэспублікі Беларусь".
ЧЫТАЦЬ ТУТ