"Тым часам аўтар расьсьледаваньняў на сайце Informnapalm Дзяніс Івашын упэўнены: войска разьмяшчаецца ўздоўж мяжы з разьлікам менавіта на Беларусь, а не на Ўкраіну, бо праз Клінцы праходзіць аўтамагістраль Гомель — Бранск і чыгунка Гомель — Унеча, а з Украінай такога транспартнага злучэньня тут няма. Івашын нагадвае, што для дэстабілізацыі становішча ў асобным рэгіёне не канечне павінны масава ўрывацца войскі, і прыводзіць прыклад Крыму. Выклікае асьцярогу і тое, што байцы 28-й мотастралковай брыгады былі заўважаныя ў баявых дзеяньнях на Данбасе — фота адтуль яны выкладвалі наўпрост у сацсеткі".
Комментариев нет:
Отправить комментарий